Сёння да выхаванцаў сярэдняй групы 11 на занятак па мастацкай літаратуры завітаў Нязнайка. Дзеці разам з казачным героем разважалі над тым, якім павінен быць абаронца Айчыны, чыталі верш "Я хачу салдатам стаць".
Вучыліся запамінаць тэкст кароткіх вершаваных твораў на роднай мове.
Нязнайка даведаўся ад дзяцей шмат новых і цікавых слоў на беларускай мове і ў падарунак атрымаў віншавальную паштоўку.